Форумы     Карта партала  
 
www.nlb.by
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БIБЛIЯТЭКА БЕЛАРУСI
Рэгістрацыя Уваход Дапамога
Лагін карыстальніка
Пароль

Забылі пароль?
   
 
Кансультацыя па рабоце ВЧЗ on-line
ПОШУК
Пошук у ЭК
Дапамога [?]
 
Пытанні, што часта задаюць

Пытанне: Як выкарыстаць рэсурсы віртуальнай чытальнай залы?
Адказ: Рэсурсамі віртуальнай чытальнай залы можна карыстацца з тэрыторыі арганізацыі, якая заключыла з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адпаведны дагавор. Пры першым наведванні віртуальнай чытальнай залы неабходна прайсці рэгістрацыю на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пры наступных зваротах да электронных інфармацыйных рэсурсаў карыстальнік уваходзіць у віртуальную чытальную залу пасля ўвода свайго логіна і пароля (кнопка "Уваход").

Пытанне: Калі я зарэгістраваны на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ці сапраўдны мой логін і пароль для доступу да рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы?
Адказ: Так, сапраўдны. Рэгістравацца паўторна не трэба.

Пытанне: Ці ёсць якія-небудзь абмежаванні па карыстанні рэсурсамі віртуальнай чытальнай залы?
Адказ: Так, ёсць. Пры рабоце з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі віртуальнай чытальнай залы карыстальнікі не павінны здзяйсняць супрацьпраўных дзеянняў, якія могуць выклікаць парушэнне нормаў Закона Рэспублікі Беларусь ад 16.05.1996 г. "Аб аўтарскім праве і сумежных правах", а таксама іншага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Забараняецца выкарыстанне атрыманай інфармацыі у камерцыйных мэтах.

Пытанне: Я не з’яўляюся чытачом Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ці магу я атрымаць доступ да рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы?
Адказ: Так, можаце. Пасля праходжання рэгістрацыі на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пры звароце да рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы з тэрыторыі арганізацыі-партнёра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пералік даступных рэсурсаў залежыць ад умоў дагавора паміж пэўнай арганізацыяй і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Калі вы знаходзіцеся не на тэрыторыі арганізацыі-партнёра, якая заключыла з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі дагавор, то Вы зможаце працаваць толькі з тымі рэсурсамі віртуальнай чытальнай залы, якія знаходзяцца ў свабодным доступе.

Пытанне: Якія арганізацыі маюць доступ да віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі?
Адказ: З пералікам гэтых арганізацый можна азнаёміцца ў раздзеле "Арганізацыі-партнёры"

Пытанне: Якім чынам наша арганізацыя можа атрымаць доступ да рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы?
Адказ: Каб атрымаць доступ да рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы неабходна заключыць дагавор з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Каардынатар па пытаннях заключэння дагавораў: Крамезная Святлана Анатольеўна, тэл.: (+375-17) 293-28-90, e-mail: okv@nlb.by

Пытанне: Да якіх баз даных я магу атрымаць доступ у віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі?
Адказ: З пералікам электронных інфармацыйных рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Вы можаце азнаёміцца ў раздзелах &quoе;Рэсурсы сусветных вытворцаў&quoе;, &quoе;Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі&quoе;, &quoе;Рэсурсы арганізацый-партнёраў&quoе;. Для прагляду гэтых старонак неабходна зарэгістравацца ці прайсці аўтарызацыю на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пытанне: Калі я жыву не ў Мінску, ці патрэбна мне ехаць у Нацыянальную бібліятэку Беларусі, каб скарыстацца паслугамі віртуальнай чытальнай залы?
Адказ: Дастаткова звярнуцца ў арганізацыю, якая знаходзіцца ў Вашым рэгіёне і з’яўляецца партнёрам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. З пералікам партнёраў можна азнаёміцца ў раздзеле "Арганізацыі-партнёры"

Пытанне: Ці ёсць магчымасць праз віртуальную чытальную залу атрымаць доступ да Электроннай бібліятэкі дысертацый?
Адказ: Доступ да Электроннай бібліятэкі дысертацый магчымы толькі з камп’ютараў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пытанне: Што азначае "тэставы доступ"?
Адказ: Тэставы доступ – гэта часовы доступ да электроннага інфармацыйнага рэсурсу, які даецца на пэўны прамежак часу з мэтай азнаямлення з магчымасцямі рэсурсу.

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага Pэспублiканскага Саюзу Моладзі
Усе правы абаронены
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi
2006-2016

webmaster@nlb.by
220114, прасп. Незалежнасцi, 116,
г. Мiнск Рэспубліка Беларусь
Тэл: (+375 17) 266 37 37
Факс: (+375 17) 266 37 06