Форумы     Карта партала  
 
www.nlb.by
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БIБЛIЯТЭКА БЕЛАРУСI
Рэгістрацыя Уваход Дапамога
Лагін карыстальніка
Пароль

Забылі пароль?
   
 
Кансультацыя па рабоце ВЧЗ on-line
ПОШУК
Пошук у ЭК
Дапамога [?]
 
Правілы карыстання віртуальнай чытальнай залай

1. Агульныя палажэнні

1.1. Віртуальная чытальная зала з’яўляецца анлайнавай службай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – НББ), прызначанай для арганізацыі доступу аддаленых карыстальнікаў да яе інфармацыйных рэсурсаў.

1.2. Дадзеныя Правілы карыстання віртуальнай чытальнай залай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь, Статутам ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", Правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Палажэннем аб віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

1.3. Дадзеныя Правілы рэгламентуюць умовы абслугоўвання карыстальнікаў віртуальнай чытальнай залы, арганізацыю яе работы, вызначаюць правы і абавязкі карыстальнікаў.

1.4. Дадзеныя Правілы з’яўляюцца асновай для распрацоўкі і замацавання арганізацыяй, якая заключыла з НББ Дагавор аказання паслугі па карыстанні віртуальнай чытальнай залай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Дагавор), пакета нарматыўна-рэгламентацыйных дакументаў па выкарыстанні віртуальнай чытальнай залы НББ.

1.5. Арганізацыю абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў ажыццяўляюць НББ і арганізацыя, якая заключыла Дагавор (далей – арганізацыя-партнёр).

2.1. Правы

2.1.1. НББ мае права:

уносіць змены ў Правілы карыстання віртуальнай чытальнай залай НББ і кантраляваць іх выкананне;

вызначаць тэрмін пазбаўлення права доступу да віртуальнай чытальнай залы за парушэнне дадзеных Правілаў;

праводзіць рэгламентныя работы з часовым спыненнем функцыянавання віртуальнай чытальнай залы;

запытваць і атрымліваць інфармацыю пра работу віртуальнай чытальнай залы ад арганізацыі-партнёра.

2.1.2. Арганізацыя-партнёр мае права:

выкарыстоўваць інфармацыйныя рэсурсы (далей – ІР) віртуальнай чытальнай залы ў адпаведнасці з умовамі заключанага Дагавора і ўмовамі ліцэнзійных пагадненняў НББ з пастаўшчыкамі ІР;

вызначаць рэжым работы карыстальнікаў з ІР віртуальнай чытальнай залы ў адпаведнасці са сваім графікам і ўмовамі работы;

звяртацца па кансультацыйную дапамогу да спецыялістаў НББ па пытаннях функцыянавання віртуальнай чытальнай залы;

уносіць прапановы па ўдасканаленні работы віртуальнай чытальнай залы.

2.1.3. Карыстальнікі маюць права:

атрымліваць неабходную інфармацыю пра ІР віртуальнай чытальнай залы;

атрымліваць доступ да ІР віртуальнай чытальнай залы;

атрымліваць кансультацыйную дапамогу па рабоце ў віртуальнай чытальнай зале і пошуку інфармацыі;

звяртацца да кіраўніцтва арганізацыі-партнёра і да кіраўніцтва НББ па пытаннях, звязаных з арганізацыяй работы віртуальнай чытальнай залы.

2.2. Абавязкі

2.2.1. НББ абавязана:

выконваць умовы Дагавора;

забяспечваць аддалены доступ да ІР віртуальнай чытальнай залы арганізацыі-партнёру;

своечасова знаёміць арганізацыю-партнёра з умовамі ліцэнзійных пагадненняў НББ з пастаўшчыкамі ІР;

забяспечваць функцыянаванне віртуальнай чытальнай залы на перыяд, вызначаны ў Дагаворы;

своечасова перадаваць арганізацыі-партнёру актуальную інфармацыю пра ІР віртуальнай чытальнай залы;

захоўваць канфідэнцыйнасць інфармацыі пра віртуальных карыстальнікаў;

інфармаваць арганізацыю-партнёра пра рэгламентныя работы, якія выклікаюць часовае спыненне функцыянавання віртуальнай чытальнай залы.

2.2.2. Арганізацыя-партнёр абавязана:

выконваць умовы Дагавора і патрабаванні ліцэнзійных пагадненняў НББ з пастаўшчыкамі ІР;

забяспечваць аддалены доступ карыстальнікаў да віртуальнай чытальнай залы;

адлюстраваць правілы карыстання віртуальнай чытальнай залай у лакальнай нарматыўнай дакументацыі;

своечасова інфармаваць карыстальнікаў аб складзе ІР, зменах і дапаўненнях, магчымасцях іх выкарыстання;

забяспечваць функцыянаванне аўтаматызаваных рабочых месцаў;

аказваць кансультацыйную дапамогу карыстальнікам пры рабоце з ІР віртуальнай чытальнай залы;

інфармаваць карыстальнікаў пра змены і дапаўненні ў правілах карыстання віртуальнай чытальнай залай.

2.2.3. Карыстальнікі абавязаны:

зарэгістравацца ў віртуальнай чытальнай зале;

выконваць правілы карыстання віртуальнай чытальнай залай, вызначаныя ў лакальнай нарматыўнай дакументацыі.

2.3. Адказнасць

2.3.1. НББ нясе адказнасць за:

невыкананне ўмоў Дагавора;

незабеспячэнне функцыянавання віртуальнай чытальнай залы;

нясвоечасовае давядзенне інфармацыі пра ІР віртуальнай чытальнай залы.

2.3.2. Арганізацыя-партнёр нясе адказнасць за:

невыкананне ўмоў Дагавора і патрабаванняў ліцэнзійных пагадненняў НББ з пастаўшыкамі ІР;

нерабочы стан аўтаматызаваных рабочых месцаў;

невыкананне правілаў карыстання віртуальнай чытальнай залай.

2.3.3. Карыстальнікі нясуць адказнасць за:

перадачу пароля і логіна карыстальніка іншай асобе;

выкананне сістэмных аперацый пры рабоце з ІР віртуальнай чытальнай залы;

выкарыстанне інфармацыі ў камерцыйных мэтах.

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага Pэспублiканскага Саюзу Моладзі
Усе правы абаронены
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi
2006-2016

webmaster@nlb.by
220114, прасп. Незалежнасцi, 116,
г. Мiнск Рэспубліка Беларусь
Тэл: (+375 17) 266 37 37
Факс: (+375 17) 266 37 06