Форумы     Карта партала  
 
www.nlb.by
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БIБЛIЯТЭКА БЕЛАРУСI
Рэгістрацыя Уваход Дапамога
Лагін карыстальніка
Пароль

Забылі пароль?
   
 
Кансультацыя па рабоце ВЧЗ on-line
ПОШУК
Пошук у ЭК
Дапамога [?]
 
Палажэнне аб віртуальнай чытальнай зале

1. Агульныя палажэнні.

1.1. Дадзенае Палажэнне аб віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Палажэнне) вызначае арганізацыю і функцыянаванне віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – віртуальная чытальная зала).

1.2. Асноўныя тэрміны і азначэнні.

Віртуальная чытальная зала – анлайнавая служба Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – НББ), аддалены доступ да якой ажыццяўляецца з аўтаматызаваных рабочых месцаў, размешчаных у памяшканні арганізацыі-партнёра.

Арганізацыя-партнёр – арганізацыя, якая падпісала з НББ Дагавор аказання паслугі па карыстанні віртуальнай чытальнай залай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Дагавор).

Віртуальны карыстальнік – карыстальнік, які зарэгістраваўся ў віртуальнай чытальнай зале.

Аддалены доступ – доступ да інфармацыі з аўтаматызаванага рабочага месца карыстальніка праз каналы і сродкі сувязі.

Рэгламентныя работы – запланаваны комплекс прафілактычных работ па абслугоўванні тэхнічнага і праграмнага забеспячэння віртуальнай чытальнай залы.

Ліцэнзійнае пагадненне – дагавор НББ з пастаўшчыком інфармацыйнага рэсурсу (далей – ІР), у якім агавораны ўмовы яго выкарыстання.

1.3. Дзейнасць па забеспячэнні функцыянавання віртуальнай чытальнай залы рэгулюецца:

заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

Статутам ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”;

Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь;

Правіламі карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі;

дадзеным Палажэннем.

2. Задачы.

2.1. Садзейнічанне стварэнню адзінай інфармацыйнай прасторы рэспублікі.

2.2. Забеспячэнне роўных магчымасцей доступу да нацыянальных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў для ўсіх карыстальнікаў.

2.3. Стварэнне камфортных умоў у рабоце з інфармацыйнымі рэсурсамі НББ для карыстальнікаў.

3. Арганізацыя работы.

3.1. Арганізацыю абслугоўвання віртуальных карыстальнікаў ажыццяўляе НББ і арганізацыя-партнёр.

3.2. Каардынацыю дзейнасці падраздзяленняў НББ і арганізацыі-партнёра па арганізацыі работы і функцыянаванні віртуальнай чытальнай залы ажыццяўляе аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння інфармацыйнага цэнтра НББ.

3.3. НББ вызначае склад ІР віртуальнай чытальнай залы, дае магчымасць аддаленага доступу да іх, забяспечвае праграмную падтрымку віртуальнай чытальнай залы, інфармуе карыстальнікаў пра наяўныя ІР.

3.4. Доступ да віртуальнай чытальнай залы НББ для арганізацыі-партнёра ажыццяўляецца на платнай аснове, за выключэннем інфармацыйных рэсурсаў, якія даюцца ў раздзелах «Рэсурсы ў тэставым доступе», «Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі» і «Рэсурсы арганізацый-партнёраў».

4. Правы.

4.1. НББ мае права:

уносіць змены ў гэтае Палажэнне, Правілы карыстання віртуальнай чытальнай залай НББ і кантраляваць іх выкананне;

вызначаць тэрмін пазбаўлення права доступу да віртуальнай чытальнай залы за парушэнне правілаў яго выкарыстання;

праводзіць рэгламентныя работы з часовым спыненнем функцыянавання віртуальнай чытальнай залы;

запытваць і атрымліваць інфармацыю аб рабоце віртуальнай чытальнай залы ад арганізатацыі-партнёра.

4.2. Арганізацыя-партнёр мае права:

выкарыстоўваць ІР віртуальнай чытальнай залы ў адпаведнасці з умовамі заключанага Дагавора і ўмовамі ліцэнзійных пагадненняў НББ з пастаўшчыкамі ІР;

вызначаць рэжым работы карыстальнікаў з ІР віртуальнай чытальнай залы ў адпаведнасці са сваім графікам і ўмовамі работы;

звяртацца па кансультатыўную дапамагу да спецыялістаў НББ па пытаннях функцыянавання віртуальнай чытальнай залы;

уносіць прапановы па ўдасканаленні работы віртуальнай чытальнай залы.

5. Абавязкі

5.1. НББ абавязана:

выконваць умовы Дагавора;

забяспечваць аддалены доступ да ІР віртуальнай чытальнай залы арганізацыі-партнёру; знаёміць арганізацыю-партнёра з умовамі ліцэнзійных пагадненняў НББ з пастаўшчыкамі ІР;

забяспечваць функцыянаванне віртуальнай чытальнай залы на перыяд часу, вызначаны ў Дагаворы;

своечасова паведамляць арганізацыі-партнёру актуальную інфармацыю пра ІР віртуальнай чытальнай залы;

захоўваць канфідэнцыйнаць інфармацыі пра віртуальных карыстальнікаў;

інфармаваць арганізацыю-партнёра аб рэгламентных работах, якія выклікаюць часовае спыненне функцыянавання віртуальнай чытальнай залы.

5.2. Арганізацыя-партнёр абавязана:

выконваць умовы Дагавора і патрабаванні ліцэнзійных пагадненняў НББ з пастаўшчыкамі ІР;

адлюстраваць правілы карыстання віртуальнай чытальнай залай у лакальнай нарматыўнай дакументацыі;

забяспечваць аддалены доступ карыстальнікаў да віртуальнай чытальнай залы;

своечасова інфармаваць карыстальнікаў пра склад ІР, змены і дапаўненні, пра магчымасці іх выкарыстання;

аказваць кансультацыйную дапамогу карыстальнікам пры рабоце з ІР віртуальнай чытальнай залы;

інфармаваць карыстальнікаў пра змены і дапаўненні ў правілах карыстання віртуальнай чытальнай залай.

6 . Адказнасць

6.1. НББ нясе адказнасць за:

невыкананне ўмоў Дагавора;

незабеспячэнне функцыянавання віртуальнай чытальнай залы;

нясвоечасовае давядзенне інфармацыі пра ІР віртуальнай чытальнай залы.

6.2. Арганізацыя-партнёр нясе адказнасць за:

невыкананне ўмоў Дагавора і ліцэнзійных пагадненняў НББ з пастаўшчыкамі ІР;

нерабочы стан аўтаматызаваных рабочых месцаў;

невыкананне правілаў карыстання віртуальнай чытальнай залай.

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага Pэспублiканскага Саюзу Моладзі
Усе правы абаронены
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi
2006-2016

webmaster@nlb.by
220114, прасп. Незалежнасцi, 116,
г. Мiнск Рэспубліка Беларусь
Тэл: (+375 17) 266 37 37
Факс: (+375 17) 266 37 06