Форумы     Карта партала  
 
www.nlb.by
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БIБЛIЯТЭКА БЕЛАРУСI
Рэгістрацыя Уваход Дапамога
Лагін карыстальніка
Пароль

Забылі пароль?
   
ПОШУК
Пошук у ЭК
Дапамога [?]
 
Інфармацыйныя рэсурсы

Якаснае і аператыўнае фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў, адпаведнае запытам сучаснага інфармацыйнага грамадства, – галоўная стратэгічная задача Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ). Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі накіраваны на задавальненне і фарміраванне інфармацыйных запатрабаванняў розных катэгорый карыстальнікаў праз прадстаўленне розных відаў дакументаў і вынікаў іх аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі. НББ валодае найбольш поўным і запатрабаваным дакументным фондам у краіне. Ён складае больш за 9,4 млн дакументаў (друкаваныя выданні, рукапісы, мікрафільмы, электронныя і іншыя віды дакументаў), створаных як у Беларусі, так і ў замежных краінах больш чым на 80 мовах.

Нацыянальная бібліятэка займае адметнае месца ў сістэме ўстаноў інфармацыйна-дакументнай сферы Беларусі, дзейнасць якіх накіравана на набыццё, стварэнне, назапашванне і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў. Яна мае найбольш поўную ў краіне ўніверсальную калекцыю нацыянальных дакументаў, а таксама дакументаў, выдадзеных у замежных краінах. Фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў арыентавана на выкананне функцый нацыянальнай бібліятэкі, інфармацыйнага, сацыякультурнага і сацыяпалітычнага цэнтра як значнага кампанента інфармацыйнай інфраструктуры грамадства.

Фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў (ІР) НББ вядзецца з улікам магчымасці канвергенцыі ІР бібліятэк, архіваў, музеяў, інфармацыйных цэнтраў і службаў. Яно накіравана на:

  • акумуляванне максімальна поўнай калекцыі нацыянальных ІР;
  • адбор і акумуляванне грамадска значных сусветных ІР;
  • развіццё інфармацыйна-пошукавых сістэм па інфармацыйных рэсурсах НББ;
  • стварэнне навігатараў па агульнадаступных нацыянальных і запатрабаваных сусветных ІР;
  • ажыццяўленне на карпаратыўнай аснове апрацоўкі дакументнага патоку, што паступае ў бібліятэчна-інфармацыйныя ўстановы краіны, і выкарыстанне створаных бібліяграфічных і аўтарытэтных запісаў;
  • стварэнне бібліяграфічнага рэпертуару нацыянальных дакументаў, удзел у фарміраванні сусветнага бібліяграфічнага рэсурсу;
  • стварэнне шырокага спектра бібліяграфічнай, фактаграфічнай і іншай аналітычнай інфармацыі;
  • дыгіталізацыю дакументаў, у першую чаргу нацыянальных;
  • фарміраванне электроннага архіва нацыянальнага дакумента, размеркаванай нацыянальнай электроннай бібліятэкі, што аб’ядноўвае лічбавыя інфармацыйныя рэсурсы ўсіх бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў Беларусі.

У фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальная бібліятэка Беларусі арыентуецца на нацыянальныя і агульначалавечыя каштоўнасці, падтрымлівае палітычны і рэлігійны нейтралітэт.

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага Pэспублiканскага Саюзу Моладзі
Усе правы абаронены
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi
2006-2016

webmaster@nlb.by
220114, прасп. Незалежнасцi, 116,
г. Мiнск Рэспубліка Беларусь
Тэл: (+375 17) 266 37 37
Факс: (+375 17) 266 37 06