Форумы     Карта партала  
 
www.nlb.by
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БIБЛIЯТЭКА БЕЛАРУСI
Рэгістрацыя Уваход Дапамога
Лагін карыстальніка
Пароль

Забылі пароль?
   
ПОШУК
Пошук у ЭК
Дапамога [?]
 
Музей кнігі
Для просмотра установите Adobe Flash Player

 

Даведайцеся пра шматвяковыя традыцыі беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі.

Азнаёмцеся з лепшымі ўзорамі друкарскай справы, выдадзенымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

У выставачнай зале (288 кв. м) дэманструюцца звыш 300 унікальных кніжных помнікаў: рукапісныя кнігі і старадрукі, рэдкія выданні XV–XXI стагоддзяў.

Сярод экспанатаў знаходзіцца жамчужына калекцыі – кнігі Бібліі (1517–1519) беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

Сучаснае музейнае абсталяванне, неабходны экспанатам мікраклімат, рарытэтныя выданні розных часоў ствараюць захапляльную атмасферу падарожжа ў свет кніг.

У музеі вы таксама знойдзеце шмат цікавага пра гісторыю галоўнай бібліятэкі краіны.

Пастаянныя экспазіцыі:

Брама кніжных скарбаў

Экспазіцыя знаёміць з развіццём беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі, асаблівасцямі беларускай, еўрапейскай і ўсходняй кніжнай культуры.

Выстаўка змяшчае шэраг арыгінальных матэрыялаў з фондаў бібліятэкі (копіі архіўных дакументаў, бібліяграфічныя выданні, рукапісы), якія дазваляюць прасачыць багатую гісторыю станаўлення і развіцця галоўнай бібліятэкі краіны.

   

Выстаўкі:

Пачуццё здзіўлення…
Выстаўка аўтографа, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала і прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Архіў выставак
   

Тэматычныя экскурсіі:

Экскурсія для дзяцей "Падарожжа ў краіну кніжных скарбаў"

Экскурсія ў захапляльнай форме знаёміць юных наведвальнікаў 10–12 гадоў з гісторыяй кнігі: першымі пісьмовымі матэрыяламі, узнікненнем і традыцыйным афармленнем рукапіснай кнігі, з вынаходніцтвам кнігадрукавання і рознымі спосабамі афармлення друкаваных кніг.

   

Рэжым работы музея кнігі:

 

музей кнігі часова не працуе. З 15 верасня чакаем вас на выстаўцы "Францыск Скарына і яго эпоха"

 

Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Чацвер, субота, нядзеля: 10.00–18.00.
Панядзелак – выхадны дзень.

У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):

Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Панядзелак, чацвер, субота: 10.00–18.00.
Нядзеля – выхадны дзень.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85 (навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства).

У музеі кнігі праводзяцца штодзённыя экскурсіі на платнай аснове. Час правядзення: з 10.00 да 17.00. Запіс на экскурсію папярэдні па тэл.: (8 017) 293 27 22 (сектар музейнай дзейнасці).

 

 

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага Pэспублiканскага Саюзу Моладзі
Усе правы абаронены
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi
2006-2016

webmaster@nlb.by
220114, прасп. Незалежнасцi, 116,
г. Мiнск Рэспубліка Беларусь
Тэл: (+375 17) 266 37 37
Факс: (+375 17) 266 37 06