Форумы     Карта партала  
 
www.nlb.by
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БIБЛIЯТЭКА БЕЛАРУСI
Рэгістрацыя Уваход Дапамога
Лагін карыстальніка
Пароль

Забылі пароль?
   
ПОШУК
Пошук у ЭК
Дапамога [?]
 
Пытанні, што часта задаюць

Пытанне: Хто можа запісацца ў бібліятэку?
Адказ: Любы грамадзянін, які дасягнуў 14 гадоў і мае пашпарт.

Пытанне: Ці можа запісацца ў бібліятэку дзіця?
Адказ: Не, у бібліятэку запісваюць толькі з 14 гадоў пры наяўнасці пашпарта. У выключных выпадках – да 14 гадоў пры наяўнасці пашпарта і на падставе пісьмовага звароту з месца вучобы, аформленага на фірменным бланку ўстановы адукацыі, з абавязковым абгрунтаваннем неабходнасці карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Бібліятэкі.

Пытанне: Ці можна запісацца ў бібліятэку, не маючы мінскай прапіскі?
Адказ: Можна пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае асобу: пашпарта, віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або пасведчання бежанца.

Пытанне: Ці можа запісацца ў бібліятэку замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства?
Адказ: Можа пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае асобу: пашпарта, віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або пасведчання бежанца.

Пытанне: Якія дакументы патрэбны для запісу ў бібліятэку?
Адказ: Дакумент, які пацвярджае асобу: пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або пасведчанне бежанца. Пры запісе пажадана таксама прадставіць:

  • білет навучэнца – навучэнцам прафесійна-тэхнічных вучылішчаў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў;
  • студэнцкі білет – студэнтам вышэйшых навучальных устаноў;
  • дыплом аб прысваенні вучонай ступені – навуковым супрацоўнікам.

Пытанне: Ці можна запісацца ў бібліятэку па вадзіцельскім пасведчанні?
Адказ: Не, асноўным дакументам, які патрэбны для атрымання чытацкага білета, з’яўляецца пашпарт.

Пытанне: Каму неабходна праходзіць перарэгістрацыю?
Адказ: У 2017 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзяць перарэгістрацыю чатачы, якія запісаліся ў 2006–2012 гг., згодна з
Парадкам правядзення перарэгістрацыі для чытачоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пытанне: Колькі каштуе чытацкі білет?
Адказ: Кошт білета і яго дубліката складае 2 руб. 70 кап. Афармленне праводзіцца бясплатна.

Пытанне: Які тэрмін эксплуатацыі чытацкага білета?
Адказ: Пры выкананні
правіл эксплуатацыі чытацкага білета тэрмін яго дзеяння складае 5 гадоў.

Пытанне: Як паступаць пры страце чытацкага білета?
Адказ: У выпадку страты чытацкага білета неабходна:

  • неадкладна паведаміць пра гэта асабіста або па тэлефонах (8 017) 293 28 54, 293 25 84 у аддзел запісу і інфармавання карыстальнікаў для блакіроўкі білета;
  • атрымаць новы чытацкі білет, прад’явіўшы дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца), і аплаціўшы кошт білета. Нумар чытацкага білета захоўваецца.

Пытанне: Ці можна прайсці ў бібліятэку з дзіцём?
Адказ: Праходзіць у чытальныя залы бібліятэкі з дзецьмі дашкольнага ўзросту забараняецца. Для дзяцей ад 3 да 10 гадоў свае паслугі прапануе
дзіцячы пакой. Для наведвання мерапрыемстваў сацыякультурнага напрамку (мастацкія выстаўкі, аглядная пляцоўка і інш.) дзеці дапускаюцца ў Бібліятэку толькі ў суправаджэнні дарослых. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Пытанне: Ці можна прайсці ў бібліятэку ўдвух па адным білеце?
Адказ: Не. У адпаведнасці з п. 27
Правіл карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі "забараняецца перадаваць чытацкі білет іншым асобам і карыстацца чытацкімі білетамі іншых асоб".

Пытанне: Ці можна атрымаць разавы чытацкі білет пры адсутнасці пашпарта або дакументаў, якія яго замяняюць?
Адказ: Не, у бібліятэцы не існуе разавых білетаў. Часовы білет выдаецца карыстальнікам, якія маюць пастаянны чытацкі білет, што часова не можа быць выкарыстаны (напрыклад, білет, забыты дома).

Пытанне: Як перадаць (падарыць) кнігі бібліятэцы?
Адказ: Бібліятэка прымае ў дар любыя кнігі. Прынесці літаратуру можна на службовы ўваход у пункт прыёму літаратуры ў рабочыя дні да 17.00. Пасля 17.00 да 21.00 і па выхадных днях – пакінуць у фае бібліятэкі ў інфармацыйным пункце.

Пытанне: Як працуе бібліятэка?
Адказ: Бібліятэка працуе па наступным графіку:
Панядзелак – пятніца: 10.00–21.00;
Субота, нядзеля: 10.00–18.00;
Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.

Летні графік (1 чэрвеня – 31 жніўня):
Панядзелак – пятніца: 10.00–20.00;
Субота: 10.00–18.00;
Нядзеля – выхадны;
Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.

Па асобным графіку працуюць:

Пытанне: Як можна трапіць на экскурсію і наведаць аглядную пляцоўку?
Адказ:
Экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе. Запіс па тэлефоне: (8 017) 293 28 53, 293 29 66 (аўторак – нядзеля з 10.00 да 18.00). Аглядную пляцоўку можна наведаць самастойна (паслуга платная).

Пытанне: Як можна ўдакладніць наяўнасць канкрэтнага выдання ў фондзе бібліятэкі?
Адказ: Наяўнасць выдання можна ўдакладніць:

  • у пункце інфармавання ў бібліятэкара-кансультанта асабіста або па тэлефоне (8 017) 266 37 37;
  • у зале каталогаў і картатэк асабіста (2-гі паверх, атрыум) або па тэлефоне (8 017) 293 28 56;
  • з дапамогай электроннага каталога або імідж-каталога на партале бібліятэкі
  • з дапамогай віртуальнай даведачнай службы "Спытай бібліятэкара".

Пытанне: Ці выдаецца ў бібліятэцы літаратура дадому?
Адказ: Літаратура на дом выдаецца чытачам бібліятэкі, якія пражываюць і маюць рэгістрацыю ў г. Мінску: кандыдатам і дактарам навук, саіскальнікам, аспірантам, выкладчыкам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў, супрацоўнікам навукова-даследчых устаноў. Астатнім чытачам літаратура выдаецца толькі ў чытальныя залы.

Пытанне: Ці ёсць у бібліятэцы кнігі ў электронным выглядзе?
Адказ: Зараз вядзецца работа па алічбоўцы бібліятэчных фондаў. У электронным выглядзе ў бібліятэцы ёсць публікацыі супрацоўнікаў бібліятэкі, архіў нацыянальнай перыёдыкі, бібліятэка дыскаў, базы даных. Вядзецца работа па стварэнні электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пытанне: Да якога часу можна зрабіць заказ на літаратуру "сёння на сёння"?
Адказ: Прыём заказаў "на сёння" спыняецца за гадзіну да закрыцця бібліятэкі. Але заказы на наступныя дні прымаюцца да заканчэння работы бібліятэкі.

Пытанне: Як доўга выконваецца заказ на літаратуру?
Адказ: Заказы выконваюцца на працягу 30 хвілін.

Пытанне: Ці можна заказаць літаратуру праз сайт або па тэлефоне?
Адказ: Так, можна заказаць літаратуру на чытальныя залы праз Інтэрнэт (
электронны каталог). Заказ літаратуры па тэлефоне не ажыццяўляецца. Вы можаце заказаць лічбавыя копіі фрагментаў дакументаў з фондаў бібліятэкі і атрымаць іх на свой e-mail, скарыстаўшыся паслугамі службы Электронная дастаўка дакументаў.

Пытанне: Ці можна ажыццяўляць фотаздымку кніг?
Адказ: Прадстаўленне дакументаў з фондаў бібліятэкі для лічбавай фотаздымкі ажыццяўляецца на платнай аснове згодна з
прэйскурантам. Гэтая паслуга прадугледжана не для ўсіх выданняў.

Пытанне: Ці можна раздрукаваць інфармацыю са свайго электроннага носьбіта?
Адказ: Раздрукаваць інфармацыю са свайго носьбіта можна ў
інтэрнэт-цэнтры, а таксама ў пункце капіравання, які знаходзіцца ў цэнтральным вестыбюлі Бібліятэкі (аплата ажыццяўляецца згодна з прэйскурантам).

Пытанне: Ці можна карыстацца ў бібліятэцы ноўтбукам?
Адказ: Можна.

Пытанне: На якіх умовах можна выкарыстаць паслугі Інтэрнэту?
Адказ: Інтэрнэт для чытачоў бібліятэкі даецца на бясплатнай аснове. У кожнай чытальнай зале на адведзеных аўтаматызаваных рабочых месцах – з мэтай атрымання інфармацыі навуковага і адукацыйнага характару. Агульны час работы карыстальніка з інтэрнэт-рэсурсамі абмяжоўваецца
рэжымам работы чытальных залаў бібліятэкі.
У
інтэрнэт-цэнтрызабяспечваецца доступ чытачоў бібліятэкі да электроннай пошты, камерцыйных баз даных, чатаў, форумаў, блогаў. Агульны час работы карыстальніка з інтэрнэт-рэсурсамі абмяжоўваецца ў інтэрнэт-цэнтры 1 гадзінай у дзень.

Пытанне: Ці існуе ў бібліятэцы падключэнне да Інтэрнэту праз wi-fi?
Адказ: Для ажыццяўлення доступу да сеткі Інтэрнэт у бібліятэцы па тэхналогіі Wi-Fi вам неабходна набыць карту wi-fi ад byfly любога наміналу (60, 180 або 600 хвілін) у пунктах калектыўнага карыстання РУП “Белтэлеком”.
Акрамя рэалізацыі карт доступу праз рознічную сетку продажаў РУП “Белтэлеком”, у абанентаў сетак мабільнай сувязі СТАА “Мабільныя Тэлесістэмы”, ІП “Велком” і ЗАТ “БЕСТ" ёсць магчымасць набыцця аналагу карткі доступу (карыстальніцкія рэквізіты) шляхам адпраўкі SMS паведамленняў (пры заказе 60 хвілін доступу адправіць SMS на кароткі нумар 9101; пры заказе 180 хвілін доступу – на кароткі нумар 9103).
Падрабязную інфармацыю аб правілах выкарыстання карт Wi-Fi можна атрымаць на сайце http://byfly.by. Тэлефон кругласутачнай службы тэхнічнай падтрымкі па пытаннях работы паслугі: 8 (017) 306 48 88.
Падключэнне да Інтэрнэту праз wi-fi на тэрыторыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ажыццяўляецца толькі зарэгістраваным чытачам.

Пытанне: Як аформіць спіс літаратуры да дысертацыі, дыплома і іншай навуковай работы?
Адказ: Спіс літаратуры да дысертацыі афармляецца ў адпаведнасці з
узорамі афармлення бібліяграфічных апісанняў, прыведзенымі на сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (2-гі паверх, пам. 257) праводзяць бясплатныя заняткі па пытаннях афармлення спіса літаратуры. Заняткі ладзяцца ў апошнюю сераду кожнага месяца ў прэс-цэнтры (3-ці паверх, пам. 308), пачатак а 17-й гадзіне. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 27 38.

Пытанне: Як удакладніць бібліяграфічныя апісанні крыніц у спісе літаратуры да навуковай работы?
Адказ: Вы можаце зрабіць гэта самастойна, выкарыстоўваючы пошукавы апарат бібліятэкі, або пакінуць заказ у аддзеле даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання. Гэта дадатковая (
платная) паслуга, для афармлення якой трэба звярнуцца ў чытальную залу аддзела (2-гі паверх, пам. 257) і запоўніць адпаведны бланк. Стандартны спіс (у друкаваным або электронным выглядзе) у залежнасці ад аб’ёму і складанасці работы рэдагуецца ад 3 да 10 рабочых дзён, аплата паслугі ажыццяўляецца пасля выканання работы. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 27 38.

Пытанне: Як падабраць літаратуру па тэме?
Адказ: Для пошуку літаратуры па тэме ёсць некалькі шляхоў:

  1. Можна шукаць літаратуру па каталогах, картатэках і базах даных Бібліятэкі самастойна і/або звярнуцца па дапамогу да дзяжурных бібліятэкараў у кансультацыйным пункце, чытальных залах, у зале каталогаў.
  2. Можна звярнуцца ў чытальную залу аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (2-гі паверх, пам. 257) і аформіць заказ на падбор літаратуры па тэме. Паслуга платная, выконваецца на працягу 3–10 рабочых дзён. Кошт аднаго бібліяграфічнага апісання дакумента, уключанага ў спіс, згодна з дзеючым прэйскурантам. Аплата заказу ажыццяўляецца пасля выканання работы. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 27 38.
  3. Можна задаць пытанне ў віртуальныя службы "Спытай бібліятэкара" і "КАРУНБ" (Карпарацыя ўніверсальных навуковых бібліятэк) на інтэрнэт-партале Бібліятэкі. Колькасць крыніц ў адказе не перавышае 10 назваў.

Пытанне: Дзе можна навучыцца карыстацца рэсурсамі бібліятэкі?
Адказ: Кожны месяц у бібліятэцы праводзяцца
бясплатныя заняткі для чытачоў, на якіх можна навучыцца карыстацца электронным каталогам, базамі даных бібліятэкі і іншых вытворцаў, фармуляваць і правільна рабіць запыт, авалодаць методыкай пошуку ў сеціве Інтэрнэт, даведацца, як можна скарыстацца паслугамі бібліятэкі, не выходзячы з дому. Акрамя таго, на 1-м паверсе атрыума працуе кансультацыйны пункт, а ў кожнай чытальнай зале і атрыумах 1-га, 2-га паверхаў можна пракансультавацца ў дзяжурных бібліятэкараў.

Пытанне: Ці можна зрабіць чорна-белую, каляровую ксеракопію, сканіраванне дакументаў?
Адказ: Можна.

Пытанне: Ці можна зрабіць раздрукоўку з блакнота або архіва карыстальніка?
Адказ: Можна.

Пытанне: Ці можна капіраваць дысертацыі, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь?
Адказ: Капіраванне поўных тэкстаў беларускіх дысертацый не дапускаецца. Капіраванне фрагментаў беларускіх дысертацый дазваляецца з мэтай наступнага цытавання. Рукапісы дысертацый падлягаюць капіраванню толькі шляхам сканіравання па папярэднім заказе карыстальніка.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 20

Пытанне: Які дакумент неабходна мець для абслугоўвання ў зале дысертацый?
Адказ: Абслугоўванне карыстальнікаў рукапісамі дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляецца на падставе
пісьма-хадайніцтва, якое павінна быць аформлена на афіцыйным бланку, падпісана кіраўніком установы (прадпрыемства), дзе працуе карыстальнік, і засведчана пячаткай. Тэрмін яго дзеяння – 1 год.

Пытанне: Якія газеты атрымлівае бібліятэка?
Адказ: Бібліятэка атрымлівае ўсе газеты, якія выходзяць у Беларусі. Акрамя гэтага, можна звярнуцца да
спіса газет краін СНД і далёкага замежжа, што паступаюць ў НББ.

Пытанне: Як даведацца, якія часопісы атрымлівае бібліятэка?
Адказ: У
электронным каталогу Бібліятэкі адлюстраваны часопісы за перыяд з 1918 года па сённяшні дзень.

Пытанне: У якой зале знаходзіцца літаратура на замежных мовах?
Адказ: Літаратуру на замежных мовах неабходна заказваць на чытальную залу, рэкамендаваную вам пры запісе ў бібліятэку.

Пытанне: Як даведацца, калі і дзе быў апублікаваны закон, указ або іншы прававы акт?
Адказ: Па тэлефоне (8 017) 293 27 28 або пры асабістым наведванні
аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі, выкарыстаўшы паслугі віртуальнага цэнтра прававой інфармацыі на партале бібліятэкі, а таксама на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь.

Пытанне: Якія паслугі бібліятэка аказвае платна?
Адказ: Гл.
прэйскурант

Пытанне: Я замежны студэнт. Ці магу я карыстацца паслугамі бібліятэкі?
Адказ: Так, у адпаведнасці з працэдурай запісу. Для гэтага неабходны студэнцкі білет і дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт).

Пытанне: Што мне рабіць, калі ў бібліятэцы няма патрэбнай мне кнігі, артыкула або іншага дакумента?
Адказ: Неабходна звярнуцца ў аддзел міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў. Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 14, 293 29 14; e-mail
mba@nlb.by

Пытанне: Якім чынам можна прадаставіць электронную версію дысертацыі ў бібліятэку для атрымання даведкі для ВАК?
Адказ: У адпаведнасці з пунктам 47 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь (зацв. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2004 № 560 у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 № 621) пры прыняцці саветам па абароне дысертацый станоўчага рашэння па дысертацыі яе электронная копія ў 10-дзённы тэрмін накіроўваецца ў дзяржаўную ўстанову “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.
Электронная копія дысертацыі прадастаўляецца адным файлам у фармаце .pdf на аптычным носьбіце (CD-R, RW або DVD-R, RW дысках + канверт або каробка для дыска) у сектар фарміравання і ўліку лакальных электронных інфармацыйных рэсурсаў (далей – ЭІР) аддзела камплектавання ЭІР. Для выдачы даведкі неабходны пашпартныя дадзеныя і кантактны тэлефон саіскальніка. Афармленне дакументаў займае 15–20 мін.
Папярэднюю кансультацыю пра парадак прыёму электроннай версіі дысертацыі можна атрымаць па тэлефоне: (8 017) 293 25 86.
Рэжым працы аддзела:
Панядзелак – чацвер: 08.30–17.30.
Пятніца: 08.30–16.15 (перапынак 13.00–13.45).
Субота, нядзеля – выхадныя дні.

Пытанне: Якім чынам можна прадаставіць электронную копію аўтарэферата дысертацыі ў бібліятэку?
Адказ: У адпаведнасці з пунктам 43 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь не пазней чым за месяц да абароны дысертацыі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі накіроўваецца аўтарэферат дысертацыі на папяровым і электронным носьбітах. Электронная копія аўтарэферата дысертацыі можа быць перададзена ў бібліятэку наступным чынам:

  • адпраўлена на CD або DVD-дыску па пошце на адрас:
    Нацыянальная бібліятэка Беларусі
    220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116,
    аддзел камплектавання ЭІР;
  • накіравана па электроннай пошце: press@nlb.by,press.nlb.by@gmail.com;
  • прадстаўлена на здымным носьбіце ў аддзел камплектавання ЭІР.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 86.
Рэжым працы аддзела:
Панядзелак – чацвер: 08.30–17.30.
Пятніца: 08.30–16.15 (перапынак на абед 13.00–13.45).
Субота, нядзеля – выхадныя дні.

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага Pэспублiканскага Саюзу Моладзі
Усе правы абаронены
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi
2006-2016

webmaster@nlb.by
220114, прасп. Незалежнасцi, 116,
г. Мiнск Рэспубліка Беларусь
Тэл: (+375 17) 266 37 37
Факс: (+375 17) 266 37 06