Форумы     Карта партала  
 
www.nlb.by
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БIБЛIЯТЭКА БЕЛАРУСI
Рэгістрацыя Уваход Дапамога
Лагін карыстальніка
Пароль

Забылі пароль?
   
ПОШУК
Пошук у ЭК
Дапамога [?]
 
Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, узначальваючы сістэму бібліятэк краіны, з’яўляецца захавальніцай магутнага інфармацыйнага рэсурсу. Больш за 90 гадоў яна збірае дакументальную спадчыну беларускага народа. На сённяшні момант бібліятэчны фонд складае каля 10 млн адзінак захоўвання. Асаблівую цэннасць уяўляе паўмільённы ўнікальны збор нацыянальных дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі з пачатку XIX ст. да нашага часу, а таксама выданняў і матэрыялаў пра Беларусь, у тым ліку замежных.

У бібліятэцы захоўваецца звыш 90 тыс. рэдкіх і старадрукаваных кніг і рукапісаў, самыя раннія з якіх датуюцца XIV–XV стст. Сярод іх збор выданняў беларускага першадрукара Францыска Скарыны – 10 выпускаў Бібліі, якія паклалі пачатак беларускаму кнігадрукаванню.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі актыўна генерыруе ўласныя, набывае электронныя інфармацыйныя рэсурсы найбуйнейшых сусветных вытворцаў і ажыццяўляе свабодны доступ да нацыянальных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў.

Аснашчаная сучасным інжынерным і тэхналагічным абсталяваннем, бібліятэка выкарыстоўвае самыя новыя інфармацыйныя тэхналогіі, на якасна новым узроўні задавальняе адукацыйныя, навуковыя, культурныя запыты грамадства, фарміруе дакументальную памяць нацыі.

Сёння ў адпаведнасці са сваёй місіяй Нацыянальная бібліятэка Беларусі вырашае як традыцыйныя задачы забеспячэння захаванасці культурнай дакументальнай спадчыны, так і новыя – стварэнне электроннай бібліятэкі, фарміраванне і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў на карпаратыўных пачатках.

Рэалізуючы функцыі сацыякультурнага цэнтра, бібліятэка развівае традыцыі культурна-асветніцкай установы сусветнага значэння, спрыяе гуманізацыі грамадства.

Абслугоўванне карыстальнікаў у рамках сацыякультурнай дзейнасці заснавана на выкарыстанні магчымасцей функцыянальна прадуманай інфраструктуры, якія забяспечваюць задавальненне сацыякультурных і пазнавальных патрэб наведвальнікаў.

Раман Сцяпанавіч Матульскі,
дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прафесар, доктар педагагічных навук

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Сайт Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь Сайт Беларускага Pэспублiканскага Саюзу Моладзі
Усе правы абаронены
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi
2006-2016

webmaster@nlb.by
220114, прасп. Незалежнасцi, 116,
г. Мiнск Рэспубліка Беларусь
Тэл: (+375 17) 266 37 37
Факс: (+375 17) 266 37 06