Галоўная Форум  
БЕЛ РУС ENG
www.nlb.by
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ
Электронны
каталог
 
Уваход у сістэму для зарэгістраваных карыстальнікаў:
Лагін:
Пароль:
 
Рэгістрацыя
Забылі пароль?
 

Знойдзена запісаў :
 
 
Пошук па ўсіх палях: аўтар, загаловак, тэма і г.д
Напрыклад, Беларусь
Заказ магчымы пры наяўнасці чытацкага білета Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
 
 
 
Пошук дакументаў
 
Электронны каталог з’яўляецца асноўнай інфармацыйна-пошукавай сістэмай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) . Папаўняецца ў бягучым рэжыме і адлюстроўвае:
  • кнігі, выдадзеныя з XIX ст. па цяперашні час;
  • старадрукаваныя і рэдкія выданні, рукапісныя кнігі;
  • аўтарэфераты дысертацый і дысертацыі;
  • дакументы міжнародных арганізацый;
  • перыядычныя (газеты, часопісы) выданні і выданні з працягам;
  • нотныя выданні;
  • аўдыё- і відэадакументы;
  • выяўленчыя дакументы;
  • карты і атласы;
  • электронныя рэсурсы.
У сувязі з тым, што яшчэ не ўсе дакументы, якія знаходзяцца ў фондах НББ, адлюстраваны ў электронным каталозе, рэкамендуецца таксама звяртацца да імідж-каталога.
 
Пошук дакумента магчымы ў наступных рэжымах:
  • Базавы пошук: дазваляе знаходзіць дакументы як па ўсіх элементах бібліяграфічнага запісу, так і па іх спалучэнні (аўтар, загаловак, тэма і г.д.). Дадаткова рэзультаты пошуку можна абмежаваць відам дакумента, мовай, годам выдання.
  • Пошук па відах дакументаў: дазваляе знаходзіць дакументы з улікам іх віду (кнігі, нотныя выданні, аўдыё- і відэадакументы, электронныя рэсурсы, аўтарэфераты дысертацый і дысертацыі). Элементы запісу для пошуку адаптаваны для кожнага віду дакументаў, што дазваляе атрымаць найбольш дакладныя рэзультаты пошуку.
  • Пошук па слоўніках: дазваляе знаходзіць дакументы пры дапамозе аўтарытэтных / нарматыўных запісаў (АЗ). Зыходным элементам АЗ з’яўляецца прыняты загаловак аб’екта (асобы, арганізацыі, геаграфічнага аб’екта, прадмета і г. д.). Акрамя таго, АЗ можа змяшчаць варыянтныя загалоўкі, даведачную інфармацыю пра аб’ект, звесткі пра крыніцы інфармацыі, а таксама іншую інфармацыю, якая характарызуе аб’ект.
Увага! Дакументы, выдадзеныя да 1993 г., прадстаўлены запісамі, атрыманымі ў выніку рэтраканверсіі* картачных каталогаў НББ. У сувязі з гэтым, бóльшая частка такіх запісаў не забяспечана пошукавымі элементамі “Тэма” і “Персаналія”, а таксама не прадстаўлена ў рэжыме “Пошук па слоўніках”.
*Рэтраканверсія – прамысловы (г. зн. у вялікіх аб’ёмах) перавод тэкставых даных з графічнага віду ў лічбавы машыначытальны від шляхам сканіравання і аўтаматычнага распазнавання або ўвядзення даных уручную.
Заказ дакументаў
Аддалены заказ з ЭК магчымы толькі пры наяўнасці чытацкага білета Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пасля рэгістрацыі яго на партале.
 

Стан заказу дакумента адлюстроўваецца ў закладцы "Заказы".
Заказаць можна наступныя віды дакументаў:

Старадрукаваныя выданні, рукапісы, дысертацыі заказваюцца пры наяўнасці спецыяльнага права (гл. Правілы карыстання чытальнымі заламі).

 
 
Асабісты каталог дакументаў
 
Асабісты каталог дазваляе карыстальніку фарміраваць спіс выбраных дакументаў і ажыццяўляць яго доўгатэрміновае захоўванне.

Прагляд асабістага каталога і кіраванне ім магчымы толькі пры наяўнасці чытацкага білета Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пасля рэгістрацыі яго на партале.

 
 
Усё правы абароненыя
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
2016